Лукашэнку падарылі торт з АЭС (фота)

Лукашэнку падарылі торт з АЭС (фота)

Аляксандру Лукашэнку падарылі торт з выявай Беларускай АЭС. Пра гэта паведаміў Telegram-канал "Пул Першага".

"Свята ў аграрыяў (15 лістапада), а торт — прэзідэнту! Міністр і віцэ-прэм'ер крэатыўна прыйшлі сёння на сустрэчу да першага", — гаворыцца ў паведамленні. 

Сёння Лукашэнка сустракаўся з міністрам сельскай гаспадаркі Іванам Крупко і віцэ-прэм'ерам, які курыруе галіну, Аляксандрам Субоціным.

Беларускую АЭС Лукашэнка ўрачыста адкрыў 7 лістапада, а 8-га турбіна была ўжо спыненая. Мінэнерга прызнала, што на АЭС патрабуецца замена некаторага электратэхнічнага абсталявання. Пры гэтым чыноўнікі заявілі, быццам спыненне турбіны было запланаванае. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі