Лукашэнку перадалі праект закона "Аб барацьбе з карупцыяй"

Генеральная пракуратура Беларусі накіравала кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку праект закона "Аб барацьбе з карупцыяй". Перад гэтым праводзілася грамадскае абмеркаванне, ад грамадзян, дзяржорганаў і арганізацый было атрымана больш за 300 прапановаў у справе ўдасканалення антыкарупцыйнага заканадаўства. Іх разгледзелі і прааналізавалі ў Генпракуратуры. Адзначаецца, што грамадзяне пазітыўна ўспрынялі ўзмацненне барацьбы з карупцыяй, інфармуе БЕЛТА.

Як паведамляе "Інтэрфакс", праектам закона прапануецца ўвесці дэклараванне службовымі асобамі і іх сваякамі фінансавых сродкаў, якія перавышаюць 2000 базавых велічынь (300 млн рублёў) і захоўваюцца па-за банкаўскімі арганізацыямі. Мяркуецца, што гэта дапаможа адсачыць рэальны рост зберажэнняў чыноўнікаў ці выявіць незаконную крыніцу прыбыткаў.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі