Ля санаторыя Нацбанка не будзе свінакомплексу — каб не смярдзела

Ля санаторыя Нацбанка не будзе свінакомплексу — каб не смярдзела

Ля санаторыя Нацбанка пад Ружанамі не будзе гаспадаркі па вырошчванні свіней — мясцовыя ўлады вырашылі, што гасцям установы непрыемна будзе чуць спецыфічныя пахі. Пра гэта піша газета “Раённыя будні”.

Паводле выдання, 11 кастрычніка ў райвыканкаме прайшлі грамадскія слуханні ў пытанні будаўніцтва свінакомплексу. Месцам яго ўзвядзення мусіла стаць пляцоўка ў 3100 метрах ад вёскі Малочкі і ў 4900 метрах ад санаторыя “Ружанскі” Нацыянальнага банка. Пастанавілі шукаць новае месца пад свінакомплекс.  

Іншая пляцоўка знаходзіцца на значнай адлегласці ад адзараўленчай установы. Яе выбар таксама будуць абмяркоўваць на грамадскіх слуханнях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі