“Ляпіс Трубяцкой” разам з MUSE і Iron Maiden выступіць на Сігеце

На адным з самых вядомых еўрапейскіх фестываляў сыграе беларускі гурт “Ляпіс Трубяцкой” гэтым летам выступіць на адным з самых вядомых еўрапейскіх фестываляў Sziget. За 18-гадовую гісторыю венгерскага фэсту гэта першы беларускі гурт, які там сыграе. “Ляпісы” пазначаныя ў спісе ўдзельнікаў сярод такіх монстраў як Muse, Iron Maiden, Papa Roach, Paradise Lost, Ska-P і многіх іншых. Прадзюсер гурта Яўген Калмыкоў пацвердзіў Еўрарадыё гэту інфармацыю:

Яўген Калмыкоў: “Гэта так. Мы проста вырашылі, што гэтым летам паедзем па Еўропе. Вось і ўсё. А яно само пачало прыклейвацца. Яшчэ некалькі фестываляў будзе. У Галандыі, напрыклад”.

Нагадаем, Sziget лічыцца галоўным фэстам Венгрыі. Сёлета ён пройдзе з 11 па 16 жніўня. З праграмай фэсту можна пазнаёміцца тут.

Таксама сярод каманд постсавецкай прасторы "Ляпісы" першымі выступяць на галандскім world-music фэсце Mundial, які адбудзецца 19-20 чэрвеня ў Цілбургу.

Спасылкі па тэме:
Еўрарадыё пра Sziget
Новы альбом “Ляпіса Трубяцкога” праслухаюць у Японіі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі