Лявон Баршчэўскі правёў рэкагнасцыроўку вуліцы Сурганава

Заяўнікі акцыі на Дзень Волі накіравалі ліст у гарвыканкам, у якім просяць пакараць чыноўнікаў, якія накіравалі шэсце па вуліцы Сурганава. Намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка паведаміў Еўрарадыё, што ходнікі на Сурганава надна вузкія для праходу нават невялікай колькасці людзей. Таму калона не зможа прайсці па ходніках шырынёй паўтара метра і гэта можа справакаваць траўмы ці парушэнні закона. Заяву ў гарвыканкам заяўнікі акцыі накіравалі ў аўторак, бо ўчора вечарам старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі асабіста правёў вымярэнне маршрута, прапанаванага Мінгарвыканкамам.

Вось што распавёў Еўрарадыё Вінцук Вячорка:

"Учора ў выніку рэкагнасцыроўкі трасы прапанаванай гарвыканкамам высветлілася, што яна абсалютна і заведама не прыдатная для праходу нават невялікай колькасці людзей. З гэтага вынікае, што тыя, хто прапанаваў такую трасу, хацелі справакаваць, ці то траўмы, ці парушэнні закона ў выглядзе выхада на праезжую частку. Рашэнне як аказалася ад пачатку было правакацыйным".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі