Лявон Вольскі выказаўся пра спробу забараніць БЧБ-сцяг
Лявон Вольскі — на YouTube-канале "Жыццё-маліна". Музыка адказваў на пытанні пра справы мінулыя (напрыклад, пра NRM) і пра справы цяперашнія. Ён лічыць, што мірныя пратэсты змяняюць свядомасць людзей, яны паказалі беларускаму народу, "што ён не ў меншасці" і што "тое, што цяпер робіцца — гэта ўсё нелегітымна".
Вольскі выказаўся наконт ініцыятывы ўладаў забараніць бел-чырвона-белы сцяг, які быў дзяржаўным у Беларусі ў 1991-1995 гадах. Ён бачыць у ёй не толькі негатыў. "З іншага боку, такая сакралізацыя любімай намі сімволікі ― гэта да лепшага, мне здаецца, таму што калі ты забараняеш сімвал так штучна, то ён робіцца даражэйшым для масы народу", — кажа музыка.
Лявон Вольскі згадаў, што яшчэ год таму бел-чырвона-белы сцяг шанавала "вузкае кола беларусаў", але падзеі лета-восені 2020-га неспадзявана ўсё змянілі — "неяк усё ўзбуяла, акрыяла".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.