Генпракуратура адказала на звароты наконт БЧБ-сцягу і "экстрэмізму"

Генпракуратура адказала на звароты наконт БЧБ-сцягу і "экстрэмізму"

Генпракуратура Беларусі адказала на "шматлікія звароты грамадзян", якія да яе паступаюць, "па пытаннях аднясення бел-чырвона-белага сцягу да экстрэмісцкай сімволікі". "Прызнанне матэрыялаў экстрэмісцкімі ажыццяўляецца судом у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму", — паведаміла прэс-служба. І ўсё. Пасыл зразумелы: прызнаць БЧБ-сцяг "экстрэмісцкім" можа толькі суд.

Раней Генпракуратура паведамляла пра атрыманы калектыўны зварот, пад якім падпісаліся больш за 100 чалавек. Яны прасілі прызнаць бел-чырвона-белы сцяг экстрэмісцкім. Заяўлялася, што ў Генпракуратуры рыхтуецца "пакет дакументаў аб прызнанні бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім". Што ж змянілася?

Нядаўна начальнік аддзела Генпракуратуры Валерый Шуляк сказаў sb.by, што калектыўны зварот "на разглядзе". У той жа публікацыі рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Вячаслаў Даніловіч падкрэсліў, што "праблема не такая простая, як уяўляецца на першы погляд". "Нельга забываць, што адносна нядаўна велізарная армія людзей атрымала дыпломы з гэтай сімволікай аб школьным і вузаўскім адукацыі, гэта іх гісторыя, іх нельга пакрыўдзіць, механічна адштурхнуць, залічыўшы ў апаненты", — заявіў Даніловіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі