Маці Саламацінай: Мы не даведаемся, што ён насамрэч зрабіў з маёй дачкой
Людміла Саламаціна хацела, каб Паўлу Цыняўскаму перакваліфікавалі абвінавачанне на "расстрэльны" артыкул.
Пасля агучвання прысуда маці забітай дзяўчыны, Людміла Саламаціна, пагадзілася пагаварыць з журналістамі:
Саламаціна: "Суд зрабіў усё, што мог. Гэта максімальнае пакаранне, якое прадугледжвае гэтая першая частка артыкула. Падчас працэса мы з адвакатам падавалі хадайніцтва, каб перакваліфікаваць на 2-ю частку артыкула (там расстрэльны артыкул). Аднак нам сказалі, што няма падставаў для перакваліфікацыі.
Я лічу, што знішчэнне цела было зроблена для таго, каб пазбегнуць больш жорсткага пакарання. Мы ніколі не даведаемся, што ён насамрэч зрабіў з маёй дачкой. Я лічу, што мая дачка хацела ўцячы з кватэры..."
Маці не ведае, ці будзе апратэстоўваць прысуд, бо яны з адвакатам не атрымалі на рукі прысуд. Яго мусяць выдаць на працягу 5 дзён. Пасля гэтага маці з адвакатам і прымуць рашэнне.
Прысуд па справе аб забойстве Саламацінай: Цыняўскі асуджаны на 17 гадоў
Падрабязнасці жорсткага забойства Юліі Саламацінай
Чаму звычайны мінчанін забіў і расчляніў малазнаёмую дзяўчыну
Абвінавачаны у забойстве Саламацінай адміністраваў суполку раварыстаў
Фота — kp.by