Падчас абвяшчэння прысуду па справе забойства Саламацінай выклікалі хуткую

5 лютага ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска абвяшчаецца прысуд па справе забойства Юліі Саламацінай. Прысуд зачытвалі ўжо паўгадзіны, калі стала кепска народнаму засядацелю, яму выклікалі "хуткую". Абвешчаны перапынак на 15 хвілін.

Дарэчы, судовая зала перапоўненая. Не ўсе жадаючыя змаглі ў яе патрапіць.

Нагадаем, абвінавачанне папрасіла для мінчука Паўла Цыняўскага 17 гадоў калоніі строгага рэжыму, для яго маці — два гады калоніі агульнага рэжыму.

Ураджэнка Смалявіцкага раёна Юлія Саламаціна жыла і працавала ў сталіцы, збіралася паступаць ва ўніверсітэт. 18 ліпеня мінулага года яна паехала на сустрэчу з хлопцам, з якім пазнаёмілася ў сацсетках, і знікла. Як было ўстаноўлена, мінчук падчас сваркі задушыў дзяўчыну рэменем. З дапамогай маці ён расчляніў яе цела і схаваў у лесапаласе ў межах горада. Падчас агляду кватэры абвінавачанага былі знойдзеныя рэчавыя доказы здзейсненага злачынства.

Падрабязнасці жорсткага забойства Юліі Саламацінай

Суд пачаўся 22 студзеня. Цыняўскі і яго маці цалкам прызналі сваю віну. 2 лютага ў апошнім слове абвінавачаны папрасіў літасці для сваёй маці. Абарона папрасіла для іх сем гадоў і адзін год зняволення адпаведна. Абарона таксама заявіла, што абвінавачаныя гатовыя ахвяраваць кватэрай дзеля кампенсацыі маральнай шкоды.

Ці зменяць абвінавачанне Цыняўскаму пасля заявы Лукашэнкі? Падчас прэс-канферэнцыі кіраўнік Беларусі выказаў стаўленне да абвінавачанага ў гучным забойстве: “Да сценкі!”.

Абвінавачаны у забойстве Саламацінай адміністраваў суполку раварыстаў

Фота — Еўрарадыё, kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі