Мінчанка, якая разам з сынам расчляніла Юлію Саламаціну, выйшла на волю
51-гадовая мінчанка, Галіна Цыняўская, якая разам з сынам расчляніла труп Юліі Саламацінай, выйшла на волю. Яна адбыла ў калоніі два гады зняволення за дапамогу ў знішчэнні слядоў злачынства, інфармуе sputnik.by.
Сын мінчанкі, Павел Цыняўскі, які забіў і расчляніў дзяўчыну, быў асуджаны на 17 гадоў зняволення, першыя 5 гадоў адбывае ў турме, наступныя — у калоніі.
Як паведамляла Еўрарадыё, 18-гадовая Юлія Саламаціна знікла ў ліпені 2014 года, калі паехала на сустрэчу з хлопцам, з якім пазнаёмілася ў сацсетках. У яго кватэры яна і была забітая — Цыняўскі, які быў у стане алкагольнага ап'янення, яе задушыў. З дапамогай маці ён хаваў сляды злачынства і знішчыў труп. Яны разам тыдзень хаваліся ў лесе, а пасля вырашылі здацца. Прысуд па іх справе быў агучаны ў лютым 2015 года.