Прысуд па справе аб забойстве Саламацінай: Цыняўскі асуджаны на 17 гадоў

5 лютага ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска агучылі прысуд па справе аб забойстве 18-гадовай Юліі Саламацінай. Абвінавачанне папрасіла для 26-гадовага мінчука Паўла Цыняўскага 17 гадоў калоніі строгага рэжыму, для яго 48-гадовай маці — два гады калоніі агульнага рэжыму. Такі ж і быў вынесены прысуд. Першыя 5 гадоў Павел Цыняўскі правядзе ў турме, астатнія — у калоніі строгага рэжыму. Яшчэ 1,5 млрд рублёў кампенсацыі суд спаганяе на карысць пацярпелых з Цыняўскага, з яго маці — 500 млн рублёў.

Пасля агучвання прысуда маці забітай дзяўчыны, Людміла Саламаціна, пагадзілася пагаварыць з журналістамі:

Саламаціна: "Суд зрабіў усё, што мог. Гэта максімальнае пакаранне, якое прадугледжвае гэтая першая частка артыкула. Падчас працэса мы з адвакатам падавалі хадайніцтва, каб перакваліфікаваць на 2-ю частку артыкула (там расстрэльны артыкул). Аднак нам сказалі, што няма падставаў для перакваліфікацыі.

Я лічу, што знішчэнне цела было зроблена для таго, каб пазбегнуць больш жорсткага пакарання. Мы ніколі не даведаемся, што ён насамрэч зрабіў з маёй дачкой. Я лічу, што мая дачка хацела ўцячы з кватэры..."

Маці не ведае, ці будзе апратэстоўваць прысуд, бо яны з адкакатам не атрымалі на рукі прысуд. Яго мусяць выдаць на працягу 5 дзён. Пасля гэтага маці з адвакатам і прымуць рашэнне.

Падчас абвяшчэння прысуду выклікалі "хуткую" — кепска стала народнаму засядацелю. Быў абвешчаны перапынак на 15 хвілін.

Ураджэнка Смалявіцкага раёна Юлія Саламаціна жыла і працавала ў сталіцы, збіралася паступаць ва ўніверсітэт. 18 ліпеня мінулага года яна паехала на сустрэчу з хлопцам, з якім пазнаёмілася ў сацсетках, і знікла. Як было ўстаноўлена, мінчук падчас сваркі задушыў дзяўчыну рэменем. З дапамогай маці ён расчляніў яе цела і схаваў у лесапаласе ў межах горада. Падчас агляду кватэры абвінавачанага былі знойдзеныя рэчавыя доказы здзейсненага злачынства.

Падрабязнасці жорсткага забойства Юліі Саламацінай

Суд пачаўся 22 студзеня. Цыняўскі і яго маці цалкам прызналі сваю віну. 2 лютага ў апошнім слове абвінавачаны папрасіў літасці для сваёй маці. Абарона папрасіла для іх сем гадоў і адзін год зняволення адпаведна. Абарона таксама заявіла, што абвінавачаныя гатовыя ахвяраваць кватэрай дзеля кампенсацыі маральнай шкоды.

Чаму звычайны мінчанін забіў і расчляніў малазнаёмую дзяўчыну

Абвінавачаны у забойстве Саламацінай адміністраваў суполку раварыстаў

Фота: Fotolia, Еўрарадыё, kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі