Сёння ў Мінску агучаць прысуд па справе аб забойстве Юліі Саламацінай

5 лютага ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска агучаць прысуд па справе аб забойстве 18-гадовай Юліі Саламацінай (пачатак — а 11-й гадзіне). Абвінавачанне папрасіла для 26-гадовага мінчука Паўла Цыняўскага 17 гадоў калоніі строгага рэжыму, для яго 48-гадовай маці — два гады калоніі агульнага рэжыму.

Нагадаем, ураджэнка Смалявіцкага раёна Юлія Саламаціна жыла і працавала ў сталіцы, збіралася паступаць ва ўніверсітэт. 18 ліпеня мінулага года яна паехала на сустрэчу з хлопцам, з якім пазнаёмілася ў сацсетках, і знікла. Як было ўстаноўлена, мінчук падчас сваркі задушыў дзяўчыну рэменем. З дапамогай маці ён расчляніў яе цела і схаваў у лесапаласе ў межах горада. Падчас агляду кватэры абвінавачанага былі знойдзеныя рэчавыя доказы здзейсненага злачынства.

Падрабязнасці жорсткага забойства Юліі Саламацінай

Суд пачаўся 22 студзеня. Цыняўскі і яго маці цалкам прызналі сваю віну. 2 лютага ў апошнім слове абвінавачаны папрасіў літасці для сваёй маці. Абарона папрасіла для іх сем гадоў і адзін год зняволення адпаведна. Абарона таксама заявіла, што абвінавачаныя гатовыя ахвяраваць кватэрай дзеля кампенсацыі маральнай шкоды.

Ці зменяць абвінавачанне Цыняўскаму пасля заявы Лукашэнкі? Падчас прэс-канферэнцыі кіраўнік Беларусі выказаў стаўленне да абвінавачанага ў гучным забойстве: “Да сценкі!”.

Абвінавачаны у забойстве Саламацінай адміністраваў суполку раварыстаў

Фота — Еўрарадыё, kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі