Старшыня ВС расказаў, чаму маці забойцы Саламацінай далі толькі 2 гады
Па яго словах, абвінавачанне не знайшло прыкметаў цынічнага здзеку з трупа.
Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала ў інтэрв'ю газеце "СБ — Беларусь сегодня" пракаментаваў гучны працэс па забойстве Юліі Саламацінай. За жорсткае забойства дзяўчыны мінчук Павел Цыняўскі асуджаны на 17 гадоў пазбаўлення волі. Яго маці Галіну, якая дапамагла пазбавіцца ад цела, асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі.
Многія палічылі прысуд для Галіны Цыняўскай занадта мяккім. Але, па словах Сукалы, суд працуе ў рамках выстаўленага абвінавачання. "Мабыць, у справе Саламацінай не знайшлося прыкметаў такога дэманстратыўнага, цынічнага здзеку", — адзначыў ён.
Старшыня Вярхоўнага суда зазначыў, што яны рэкамендуюць судам у кожным канкрэтным выпадку разбірацца, дзе было пазбаўленне ад доказаў і слядоў злачынства, а дзе — наўмысны здзек з цела ахвяры.
Прысуд па справе аб забойстве Саламацінай: Цыняўскі асуджаны на 17 гадоў