Мадэратар сацсетак "Краіны для жыцця" — фігурант крымінальнай справы
Мадэратар сацыяльных сетак "Краіны для жыцця" Дзмітрый Папоў — фігурант крымінальнай справы аб "арганізацыі ці актыўным удзеле ў групавых дзеяння, якія груба парушаюць грамадскі парадак", паведамляе spring96.org.
Папоў — грамадзянін Расіі. Яго затрымалі яшчэ ў чэрвені пад Мазыром і спачатку адправілі пад адміністрацыйны арышт. Цяпер жа ён пераведзены ў СІЗА № 1 на Валадарскага ў Мінску. Там жа знаходзяцца іншыя фігуранты справы, у тым ліку і блогер Сяргей Ціханоўскі.
У адным з лістоў Дзмітрый Папоў піша, што ў яго з-за стрэсу пагоршыўся стан здароўя — узнавіліся праблемы з сэрцам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.