Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў мітынг супраць расійскай авіябазы
Акцыя мусіла адбыцца 18 жніўня ў дазволеным уладамі месцы.
Заяўнікам выступаў кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў. Ён збіраецца абскарджваць забарону мерапрыемства ў раённым судзе.
Па словах палітыка, размяшчэнне расійскіх ваенных баз супярэчыць 18-му артыкулу Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У ім прапісана, што наша краіна з’яўляецца нейтральнай. Адмову ў правядзенні мерапрыемства Шанцаў патлумачыў нежаданнем абвастраць узаемаадносіны з Расіяй.
Нагадаем, што Шанцаў падаваў заяўку на мітынг і шэсце супраць расійскай авіябазы на 24 ліпеня. Мерапрыемства мусіла адбыцца на ўскрайку горада на стадыёне “Хімік”.
Фота Уладзіміра Шанцава — svaboda.org