Магілёўскія вернікі зноў прайгралі справу супраць асабістых нумароў
Кастрычніцкі суд Магілёва пакінуў без задавальнення скаргі чатырох праваслаўных верніц на дзеянні мясцовай міліцыі. Скаржніцы намагаліся ў судовым парадку абавязаць адказчыкаў выдаць ім пашпарты без ідэнтыфікацыйнага нумару. Як яны сцвярджаюць, яго наяўнасць у пашпарце супярэчыць іх рэлігійных перакананням, паведамляе Радыё Свабода. Суддзя Аляксандр Раманаў абгрунтаваў прысуд тым, што згодна з палажэннем «Аб дакументах, якія сведчаць аб асобе» кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь павінен мець пашпарт. Ідэнтыфікацыйны нумар — абавязковы рэквізіт пашпарту. Без яго дакумент лічыцца несапраўдным. З выракам жанчыны не пагадзіліся і збіраюцца яго абскарджваць у абласным судзе.
Гэта не першы групавы пазоў вернікаў у Магілёве. Тры такія справы ўжо разглядаліся ў раённых судах горада і не былі задаволеныя. Два выракі абскарджваліся ў абласным судзе — таксама без станоўчага рашэння для пазоўнікаў.