Магілёвец уначы ўгнаў аўтобус, але праз тры хвіліны быў затрыманы

Магілёвец уначы ўгнаў аўтобус, але праз тры хвіліны быў затрыманы

Уначы 8 чэрвеня 22-гадовы жыхар Магілёва ўгнаў аўтобус “Багдан А 92”, які належаў індывідуальнаму прадпрымальніку, пішуць “Магілёўскія ведамасці”.
 
На аўтобусе зламыснік здолеў даехаць ад вуліцы Цярохіна толькі да Фацінскай затокі, дзе і натрапіў на міліцыянтаў, якія дзейнічалі ў адпаведнасці з планам “Перахоп”. Па гучнай сувязі яны загадалі ўгоншчыку прыпыніцца. Ён падпарадкаваўся, аднак адразу выскачыў з аўтобуса і кінуўся наўцёкі. Затрымаць хлопца дапамог службовы сабака.
 
У міліцыі кажуць, што ў 2009 годзе затрыманага ўжо прыцягвалі да адказнасці за ўгон аўтобуса. Акрамя таго, затрымліваў яго зноў адзін з міліцыянтаў, які гэта рабіў мінулы раз.
 
Цяпер няўдаламу злачынцу пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі