Махамеда Алі хаваюць паводле мусульманскіх звычаяў
У амерыканскім Луісвіле, штат Кентукі праходзіць двухдзённая цырымонія пахавання легендарнага баксёра Махамеда Алі. На цырымоніі выконваліся мусульманскія абрады і рытуалы. Як перадае ВВС са спасылкай на родных Алі, ён асабіста распрацаваў план свайго пахавання. Славуты спартсмен хацеў, каб мусульманскае пахаванне стала “асветніцкай падзеяй”.
На адкрытую цырымонію развітання прапускалі па бясплатных квітках. Іх было 14 тысяч — запрашальнікі раздалі меней чым за гадзіну. Месцам правядзення цырымоніі стала арэна KFC Yum! ў Луісвіле, апошні раз Алі біўся там у 1961 годзе.
Махамед Алі сканаў тыдзень таму ва ўзросце 74 год. За час сваёй баксёрскай кар’еры ён наведаў мноства краін і стаў адным з найвядомейшых мусульманаў свету.
Апошні бой Алі ў 1981 годзе