Макей: Адмена санкцый супраць прадстаўнікоў Беларусі — у інтарэсах ЕС

Макей: Адмена санкцый супраць прадстаўнікоў Беларусі — у інтарэсах ЕС

Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Уладзімір Макей даў эксклюзіўнае інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1". Яно было паказанае ўвечары 18 кастрычніка ў праграме "Галоўны эфір".

Кіраўнік беларускай дыпламатыі пракаментаваў магчымую замарозку еўрапейскіх санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў і прадпрыемстваў.

"І пасля выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і да выбараў раздаваліся галасы з боку нашых еўрапейскіх партнёраў аб мэтазгоднасці прыпынення і адмены санкцый. Мы гэта адзначаем", — цытуе БелаПАН словы Макея.

Ён чарговы раз паведаміў пра бесперспектыўнасць санкцыяў і заявіў, што іх адмена — у інтарэсах самога Еўрасаюза: "Мы зацікаўленыя ў хутчэйшай адмене санкцый. І мы лічым, што гэта знаходзіцца ў інтарэсах не толькі Беларусі, а можа быць, нават у першую чаргу, у інтарэсах Еўрапейскага саюза і ўсёй Еўропы".

Макей назваў Беларусь "донарам стабільнасці і бяспекі" ў рэгіёне. Па яго словах, наша краіна разам з еўрапейцамі працуе над вырашэннем такіх сумесных задачаў, як барацьба з нелегальнай міграцыяй, наркатрафікам, міжнароднай злачыннасцю, а таксама забяспечвае надзейны транзіт энэргарэсурсаў.

Фота: ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі