Макей: Беларусь і ЕС пераследуюць адны і тыя ж мэты
Беларусь і ЕС пераследуюць адны і тыя ж мэты: і ў сферы бяспекі, і ў сферы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у сферы ўдасканалення грамадства і дзяржавы. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей. Ён адзначыў, што паміж Беларуссю і Еўрасаюзам па-ранейшаму назіраецца пацяпленне адносін.
"Слава Богу, усе бакі змаглі знайсці ў сабе сілы і перакрочыць праз нейкія псіхалагічныя рэчы, звязаныя з пэўным неўспрыманнем адзін аднаго", — цытуе словы Макея БЕЛТА.
Міністр адзначыў, што ў сваіх адносінах з ЕС Беларусь не збіраецца спыняцца на дасягнутым. Наша краіна гатовая да наступных крокаў, якія патрабуюць высілкаў з абодвух бакоў. Важнае пытанне для Мінска — павелічэнне ўзаемнага тавараабароту з Еўрасаюзам. А гэта паспрыяла б умацаванню эканомікі нашай краіны, яе незалежнасці.
Пры гэтым Уладзімір Макей традыцыйна адзначыў шматвектарнасць палітыкі беларускай дзяржавы.