Макей і Лаўроў абмеркавалі па тэлефоне сітуацыю на Данбасе

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей меў тэлефонную размову з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым. Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, гутарка адбылася з ініцыятывы расійскага міністра.

Паведамляецца, што дыпламаты абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця беларуска-расійскіх адносін. Акрамя таго тэмай гутаркі была рэгіянальная бяспека ў кантэксце сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

Таксама Макей і Лаўроў разгледзелі пытанні ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі