Макей і Сікорскі — за хутчэйшае мірнае ўрэгуляванне крызісу ва Украіне

Як паведамляе БЕЛТА, сустрэча адбылася падчас двухдзённага працоўнага візіту Уладзіміра Макея ў Польшчу. На перамовах абмяркоўвалася актуальнае становішча спраў у рэгіёне, а таксама шэраг пытанняў двухбаковага парадку дня. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Польшчы дамовіліся працягваць кантакты і правесці асобную сустрэчу па праблематыцы двухбаковых адносін. 

28 жніўня прайшлі таксама перамовы Уладзіміра Макея з віцэ-прэм'ерам — міністрам эканомікі Польшчы Янушам Пехаціньскім. У гутарцы таксама прынялі ўдзел намеснік міністра замежных спраў Катажына Кацперчык і намеснік міністра эканомікі Анджэй Дыха. На перамовах абмяркоўвалася гандлёвае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва.  

Кіраўнік беларускага МЗС 29 жніўня правёў сустрэчы з прадстаўнікамі польскіх дзелавых колаў. На іх разглядаліся магчымасці сумесных інвестыцыйных праектаў, у тым ліку ў сферы прамысловай кааперацыі.

Фота прэс-службы МЗС Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі