Макей: мы не збіраемся разрываць адносіны з Захадам

Макей: мы не збіраемся разрываць адносіны з Захадам

"Мы не збіраемся разрываць адносіны з Захадам і астатнім светам", — заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. 25 лютага ён разам з жонкай Верай Паляковай быў госцем праграмы "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ.

Макей нагадаў, што 52% беларускага экспарту "ідзе ў краіны Еўропы і далёкай дугі". "Навошта нам разрываць гандлёва-эканамічныя адносіны са 180 дзяржавамі?", — кажа міністр. І дадае, што "ніхто не ставіць перад сабой такую мэту і не трэба гэтага рабіць". Аднак "у гэтых умовах існуе аб'ектыўная неабходнасць умацавання нашых адносін з Расіяй", падкрэсліў Уладзімір Макей.

Міністр замежных спраў адзначыў, што нават у гэтай складанай сітуацыі, якая склалася пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, калі на афіцыйны Мінск аказваецца ціск, улады Беларусі не з'яўляюцца праціўнікамі дыялогу з Захадам. "Мы не прыхільнікі ваеннага супрацьстаяння, не прыхільнікі канфрантацыі, — кажа Макей. — ...І паверце, нават у гэтай сітуацыі магчымасць выхаду існуе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі