Макей: "Мы знаходзімся паміж двумя лагерамі і пакутуем ад гэтага"

Макей: "Мы знаходзімся паміж двумя лагерамі і пакутуем ад гэтага"

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падчас саміта Усходняга партнёрства ў Бруселі выказаўся наконт месца нашай краіны ў Еўропе.

"Некаторыя лічаць Беларусь буфернай зонай, цытуе словы Макея сайт nn.by. — Мне не падабаецца гэта фармулёўка. Я б хацеў казаць пра зону росквіту, таму мы вырашылі браць удзел у гэтай ініцыятыве [Усходнім партнёрстве] ад самага пачатку".

Уладзімір Макей гаварыў і пра нявырашаныя праблемы. Сярод іх — канфрантацыя паміж Еўрасаюзам і Расійскай Федэрацыяй. "Для нас гэта праблема, — кажа кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства. — Мы знаходзімся паміж двумя лагерамі і пакутуем ад гэтага. Таму мы выступаем за інтэграцыю інтэграцый".

Макей згадаў, што за апошні год доля ЕС у беларускім экспарце вырасла з 26% да больш чым 30%. Еўрасаюз стаў для нашай краіны другім па велічыні гандлёвым партнёрам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі