Макей: на жаль, Беларусь нельга перанесці ў больш камфортнае месца
13 лютага міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся ў Мінску з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Швейцарыі Іньяцыё Касісам. Ён прыбыў з візітам у нашу краіну, сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і паўдзельнічаў у адкрыцці швейцарскага пасольства (яно знаходзіцца на плошчы Свабоды, 11).
Па выніках сустрэчы Макею задалі пытанне наконт таго, ці зможа Беларусь пазбавіцца расійскага ўплыву і ці можа неяк дапамагчы ў гэтым Швейцарыя. "Беларусь, як і Швейцарыя, не можа выйсці са сферы чыіх-небудзь інтарэсаў, з сферы інтарэсаў вялікіх суседзяў, — цытуе словы беларускага міністра БЕЛТА. — На жаль, нельга ўзяць Беларусь і Швейцарыю і перанесці ў нейкае іншае, больш камфортнае месца".
Як інфармавала Еўрарадыё, Лукашэнка знайшоў шмат падобнага ў Беларусі і Швейцарыі.
Визит главы Федерального департамента иностранных дел Швейцарской Конфедерации Иньяцио Кассиса в нашу страну начался со встречи с главой МИД #Беларуси Владимиром Макеем
— МИД Беларуси (@BelarusMID) February 13, 2020
https://t.co/RwxY86qbBz @SwissMFA @cheembassyofby pic.twitter.com/vo0SA1Rvk2
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.