Макей "не бачыць трагедыі" ў міжнародных пунктах пропуску ў Расіі для беларусаў

Макей "не бачыць трагедыі" ў міжнародных пунктах пропуску ў Расіі для беларусаў

Уладзімір Макей "не бачыць трагедыі" ў тым, што рэйсы з Беларусі ў Расію вырашылі адпраўляць у міжнародныя тэрміналы. Пра гэта ён заявіў, адказваючы на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё на міжнароднай канферэнцыі "25 гадоў знешняй палітыцы Рэспублікі Беларусь". 

Макей: "Што тычыцца ўвядзення прынцыпу, калі нашыя грамадзяне будуць праходзіць праз міжнародныя пункты пропуску ў аэрапортах горада Масквы і іншых аэрапортах Расійскай Федэрацыі, то я не бачу тут трагедыі. Галоўнае, каб нашы грамадзяне мелі роўныя правы з расійскімі грамадзянамі"

Кіраўнік беларускай дыпламатыі дадаў, што роўнасць правоў замацаваная дамовамі ў рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Ніякіх пагроз у гэтай сферы, па яго словах, пакуль няма. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі