Макей падтрымаў намаганні па мірным урэгуляванні канфлікту ў Сірыі

Макей падтрымаў намаганні па мірным урэгуляванні канфлікту ў Сірыі

Макей падтрымаў намаганні па мірным урэгуляванні канфлікту ў Сірыі. Пра гэта кіраўнік МЗС Беларусі заявіў падчас сустрэчы са сваім сірыйскім калегам.  

23 верасня у штаб-кватэры ААН міністр замежных спраў РБ Уладзімір Макей правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў Сірыі Валідам аль-Муалемам, паведамляе прэс-служба беларускага ведамства.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства выказаў словы падтрымкі намаганням, накіраваных на мірнае вырашэнне канфлікту ў інтарэсах сірыйскага народа. Валід аль-Муалем выказаў падзяку беларускаму боку за прадастаўленне гуманітарнай дапамогі Сірыі.

Нагадаем, што вайна ў Сірыі доўжыцца больш за пяць гадоў. Яна пачалася з акцыі пратэсту супраць рэжыму прэзідэнта краіны Башара Асада, а пазней перарасла ў поўнамаштабную вайну. За гэтыя гады ў Сірыі з'явілася тэрарыстычная групоўка “Ісламская дзяржава”. Па краіне наносяць ўдары з паветра ваенныя самалёты міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША, што падтрымліваюць паўстанцаў. Сірыйскім урадавым войскам дапамагае бамбіць тэрарыстаў Расія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі