Макей: Пагадненне Беларусі з ЕС будзе раней, чым пазней (відэа)
Базавае пагадненне аб супрацоўніцтве Беларусі з ЕС будзе раней, чым пазней. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей, які ачольвае беларускую дэлегацыю на саміце “Усходняга партнёрства” ў Бруселі. Ён перакананы ў станоўчым вырашэнні пытання. Беларускі бок над ім працуе з еўрапейскімі партнёрамі, адзначыў міністр.
Саміт “Усходняга партнёрства” пачаўся 24 лістапада. На ім будуць абмеркаваныя прыярытэты партнёрства з ЕС да 2020 года.