Макей сустрэўся ў Мюнхене з памочнікам дзяржсакратара ЗША
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей удзельнічае ў працы 56-й Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, якая адкрылася 14 лютага. Акрамя ўдзелу ў шэрагу мерапрыемстваў, Макей сустрэўся з еўракамісарам па бюджэце Ёханэсам Ханам. Гаворка ішла пра супрацоўніцтва нашай краіны і ЕС. Таксама былі праведзены перамовы з памочнікам дзяржсакратара ЗША па ваенна-палітычных справах Кларкам Куперам. Макей і Купер абмеркавалі "шырокі спектр пытанняў міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, а таксама развіццё беларуска-амерыканскага дыялогу", паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
Як вядома, у апошнія гады дачыненні Мінска і Вашынгтона няўхільна паляпшаюцца. У пачатку лютага 2020-га Беларусь наведаў дзяржсакратар Майк Пампеа. "Мы не кажам пра выбар паміж "намі" і "імі", — гаварыў Пампеа ў Мінску, маючы на ўвазе Злучаныя Штаты і Расію. — Мы кажам пра дыпламатычныя адносіны. Пра паляпшэнне адносінаў".
Министр иностранных дел Республики #Беларусь Владимир #Макей принимает участие в работе 56-й Мюнхенской конференции по безопасности pic.twitter.com/9117ogYYxy
— МИД Беларуси (@BelarusMID) February 14, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.