Макей сустрэўся з кіраўніком прадстаўніцтва Еўрасаюза

Макей сустрэўся з кіраўніком прадстаўніцтва Еўрасаюза

Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей 28 кастрычніка сустрэўся з кіраўніком прадстаўніцтва Еўрасаюза ў нашай краіне Андрэай Віктарын.

Паводле інфармацыі прэс-службы МЗС, сустрэча была прымеркаваная па пачатку дыпламатычнай місіі Віктарын. Бакі абмеркавалі пытанні развіцця дыялога і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.

Нямецкі дыпламат Андрэа Віктарын прыбыла ў Мінск 11 верасня. Яна змяніла Майру Мору з Латвіі, якая раней узначальвала прадстаўніцтва ЕС у нашай краіне.

Фота: МЗС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі