Махляры ашукалі пастаўшчыкоў прадуктаў харчавання, страты — мільён рублёў

Затрыманне аднаго са зламыснікаў / Скрыншот з відэа t.me/police_minsk/
Затрыманне аднаго са зламыснікаў / Скрыншот з відэа t.me/police_minsk/

У Беларусі махляры ашукалі пастаўшчыкоў прадуктаў харчавання, страты ад іх дзейнасці ацанілі на мільён рублёў. Пацярпелі паўсотні арганізацый па ўсёй краіне. Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, 47-гадовы мінчанін і 55-гадовы замежнік стварылі сетку фіктыўных арганізацый, ад імя якіх з выкарыстаннем падстаўных кіраўнікоў, а таксама двух работнікаў вялі ашуканскую дзейнасць.

Унутры фірмы былі дакладна размеркаваны ролі. Зламыснікі звярталіся да пастаўшчыкоў па ўсёй краіне і набывалі аптовыя партыі прадуктаў харчавання з адтэрміноўкай плацяжу. Далей яны пад рознымі падставамі ўхіляліся ад аплаты, а атрыманы тавар прадавалі за мяжой. Атрыманыя грошы дзялілі паміж сабой, пасля чаго трацілі іх пераважна на алкаголь і стаўкі ў казіно.

Крымінальная справа распачата за "махлярства групай асоб па папярэдняй змове".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі