Макрон заклікаў спыніць забойства жанчын і дзяцей у Газе
Магілы дзяцей у Газе
Ізраіль павінен спыніць забойствы немаўлят і жанчын у Газе, сказаў BBC прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.
Ён прызнае права Ізраіля на абарону, падкрэслівае, што “Францыя выяўна асуджае тэрарыстычныя дзеянні ХАМАС”, але заклікае спыніць бамбаванні сектара.
Калі Макрона спыталі, ці хоча ён, каб іншыя сусветныя лідары далучыліся да яго заклікаў, ён адказаў: “Спадзяюся, яны гэта зробяць”.
“Няма іншага рашэння, апроч як спачатку гуманітарная паўза, пераход да спынення агню, якое дазволіць абараніць... усіх мірных жыхароў, што не мелі ніякага дачынення да тэрарыстаў”, — сказаў Макрон.
Ізраіль заяўляе, што атакуе вайсковыя аб'екты ў адпаведнасці з міжнародным правам і прыкладае высілкі для змяншэння ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва. Прыкладам, Тэль-Авіў робіць папярэджанне перад ракетнымі ударамі і заклікае людзей да эвакуацыі.
Францыя, гэтаксама, як Ізраіль, ЗША, Вялікабрытанія і іншыя заходнія краіны лічыць ХАМАС тэрарыстычнай арганізацыяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.