Маладая пара распаўсюджвала наркотыкі, каб сабраць грошы на вяселле

Маладая пара распаўсюджвала наркотыкі, каб сабраць грошы на вяселле

За распаўсюд наркотыкаў міліцыянты затрымалі 18-гадовага мінчука і яго 17-гадовая дзяўчына, жыхарку вёскі Тарасава. У маладых людзей канфіскавалі больш за 62 грам альфа-PVP, адзначае uvd-mo.gov.by.

Маладыя людзі патлумачылі, што вырашылі такім чынам зарабіць на вяселле і першапачатковы сямейны капітал. Малады чалавек вучыўся ў сталічным каледжы і планаваў працаваць у сферы электронікі. Дзяўчына сёлета мусіла скончыць школу. Пара планавала зладзіць вяселле, як толькі дзяўчыне споўніцца 18 гадоў. 

Некалькі тыдняў таму маладыя людзі выйшлі на інтэрнэт-краму па гандлі наркотыкамі. На свае 100 рублёў яны купілі першыя 10 грамаў наркотыку, якія малады чалавек і расклаў. Крама прапанавала ім на заробленыя грошы узяць крыху большую партыю наркотыку для раскладкі. Па гэтай схеме крама працягнула працаваць, каб не разлічвацца з закладчыкамі. 

Маладыя людзі кажуць, што зарабілі ўжо 1000 долараў, куратар абяцаў завесці для іх банкаўскую картку, але не спяшаўся гэта рабіць, прапаноўваючы ўзяць новую большую партыю наркотыкаў. Закладчыкі пагаджаліся, каб атрымаць "заробленыя" грошы. А куратар чакаў, пакуль іх затрымаюць, каб не плаціць. 

"Адпрацаваць" маладыя людзі паспелі каля трох тыдняў. Наркотыкі захоўваліся дома ў дзяўчыны, тамсама пара іх фасавала, пасля чаго хлопец рабіў закладкі на тэрыторыі вёскі Тарасава. Падчас затрымання ў маладога чалавека забралі падрыхтаваныя для закладак 24 скруткі з альфа-PVP, дома ў дзяўчыны знайшлі яшчэ 25 грамаў гэтага наркотыку. Таксама 10 пакуначкаў з наркотыкам выявілі ў закладках, якія юнак зрабіў раней.

На маладых людзей пачалі крымінальную справу. Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі