Малады бацька гандляваў спайсамі, каб пракарміць сям’ю


25-гадовага наркакур’ера затрымалі з палічнымі ў Мінску на вуліцы Сталетава, дзе ён рабіў так званыя закладкі. Падчас асабістага дагляду ў яго канфіскавалі 11 кантэйнераў з псіхатропным рэчывам у выглядзе парашка, а таксама курыльнай сумесі. Яшчэ 40 кантэйнераў было ў аўтамабілі. Хлопец таксама паказаў месцазнаходжанне трох схованак, у якія паспеў змясціць забароненыя рэчывы.

У гэтым бізнэсе малады чалавек быў каля двух месяцаў і проста выконваў замовы сваіх працадаўцаў, якія ўласна прадавалі наркотыкі. З імі ён кантактаваў праз інтэрнэт, а заробак за свае паслугі атрымліваў на банкаўскую картку.

Затрыманы распавёў праваахоўнікам, што выбраў сабе такую працу, каб хутчэй зарабіць грошай на сям’ю: у яго ёсць жонка і двое маленькіх дзяцей, адзін з якіх нарадзіўся зусім нядаўна.

Няўдалага наркакур’ера ўзялі пад варту. Следства па яго справе працягваецца, перадае БЕЛТА са спасылкай на сталічны Партызанскі раённы аддзел Следчага камітэту.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі