Малахоўскі: я вольны, але мушу паведамляць у пракуратуру пры змене жыхарства

Малахоўскі: я вольны, але мушу паведамляць у пракуратуру пры змене жыхарства

Макарый Малахоўскі выйшаў на волю, але павінен паведамляць у пракуратуру, калі вырашыць змяніць месца жыхарства. Пра гэта хлопец распавёў у каментары Еўрарадыё.

"Наколькі я зразумеў, на мяне ў Польшчы заведзена справа праз вышук у Інтэрполе. Цяпер я вольны, мушу быць на сувязі, паведамляць у пракуратуру, калі вырашу змяніць места жыхарства. 

Затрыманне было нечаканым. У 22:30 прыйшла паліцыя ў кватэру, дзе я жыву. Праверылі дакументы і арыштавалі. У пастарунку склалі пратакол затрымання. Папрасіў адваката і перакладчыка. Сказалі чакаць раніцы. Раніцай прыйшоў адвакат і перакладчык. Гутарылі з пракурорам", — распавёў хлопец. 

Па словах Малахоўскага, ён збіраецца застацца ў Польшчы, бо тут з разуменнем ставяцца да беларусаў. Ён паступіў ва ўніверсітэт па праграме Каліноўскага, адчыняе сваю фірму — займаецца візуалізацыяй памяшканняў.

У Беларусі на Малахоўскага пачалі крымінальную справу за "гвалт або пагрозу гвалту"  ў дачыненні да сілавіка. Па гэтай справе Беларусь абвясціла хлопца ў вышук праз Інтэрпол. У Польшчу ён трапіў у лістападзе 2020-га па гуманітарнай візе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі