“Мальцы выходзяць з-пад кантролю” і выпраўляюцца ў вольнае плаванне — эфір

Крысціна Дробыш і Мікіта Белаглазаў

Крысціна Дробыш і Мікіта Белаглазаў / Еўрарадыё

Больш за 9 месяцаў працы і дзясяткі гадзін запісаў, правак ды мантажу. Больш за 20 беларусаў і беларусак узялі ўдзел у запісе кнігі. Нарэшце аўдыёкніга даступная для праслухоўвання — дзякуючы супольным намаганням аўдыявыдавецтва audiobooks.by, выдавецтва “Скарына”, з удзелам выдаўніцы аўдыякніг Крысціны Дробыш праект “Народная аўдыёкніга” прэзентуе аўдыяверсію анталогіі беларускага гей-пісьменства “Мальцы выходзяць з-пад кантролю”. Адметна, што ў кнізе ўпершыню з’яўляюцца пераклады адзначаных міжнароднымі прызамі п’ес беларускага драматурга Мікіты Ільінчыка. Агучка драматургіі зрабілася сапраўдным выклікам для ўсіх удзельнікаў запісу.

Ці запатрабаваныя сёння аўдыякнігі і ці не расчараваліся ініцыятары праекта ў выбары твора для чарговага запісу? З якім цяжкасцямі давялося сутыкнуцца падчас запісу гэтай кнігі і якія адкрыцці зрабілі? Чаму праца над праектам заняла так шмат часу і якія планы на будучыню? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік праекта Audiobooks.by, супрацоўнік кампаніі Google Мікіта Белаглазаў і выдаўніца аўдыякніг Крысціна Дробыш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі