Малдова не хоча ў Мытны саюз
Пра гэта, па звестках "Ура-Информ", паведаміў віцэ-прэм'ер, міністр эканомікі краіны Валеры Лазэр. На яго думку, Мытны саюз, куды ўваходзяць Беларусь, Расія і Казахстан, вымушаныя будуць стварыць наднацыянальныя структуры. А на такую палітычную інтэграцыю Малдова пайсці не гатовая, сцвярджае Лазэр.
Міністр эканомікі таксама падкрэсліў, што Кішынёву на сёння дастаткова эканамічнай інтэграцыі краіны ў рамках СНД на аснове дамовы пра вольны гандаль. Па яго словах, гэта не супярэчыць працэсу еўрапейскай інтэграцыі дзяржавы.