Маленькае дзіця выпала з акна шматпавярхоўкі ў Старых Дарогах
Следчы працуе на месцы здарэння ў Старых Дарогах / @skgovby
Падгадаванае дзіця загінула ў Старых Дарогах. Ён выпаў з акна чацвёртага паверха, расказалі ў Следчым камітэце Беларусі. Дзіця на зямлі пад акном заўважыў прахожы. Хлопчык быў без прытомнасці. Мінак выклікаў хуткую, медыкі забралі дзіця ў бальніцу. Але траўмы аказаліся занадта цяжкімі, выратаваць хлопчыка не ўдалося.
Следчыя падчас праверкі высветлілі, што бацькі ў момант трагедыі былі дома. Учора было вельмі горача, таму акно на кухні было адчынена. Маці дзіцяці займалася сціркай бялізны і на час выпусціла сына з-пад увагі. Хлопчык тым часам, паводле папярэдняй інфармацыі, забраўся на канапу, якая стаяла каля акна, і выпаў на вуліцу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.