Малпа пакінула без электрычнасці Шры-Ланку

"У малпы адбыўся кантакт з трансфарматарам" / Reuters
Малпа пакінула без электрычнасці Шры-Ланку — усе 22 мільёны чалавек. Здарэнне адбылося каля 11-й гадзіны раніцы ў нядзелю на падстанцыі на поўдзень ад Каломба. У выніку на востраве здарыўся поўны блэкаўт.
"У малпы адбыўся кантакт з трансфарматарам у нашай сетцы, што прывяло да ўзнікнення дысбалансу ў сістэме", — цытуе словы міністра энергетыкі Шры-Ланкі Кумара Джаякодзі "Бі-Бі-Сі".
Наступствы аварыі давялося ліквідоўваць паэтапна, на гэта спатрэбілася шмат часу. Спачатку электрычнасць з'явілася ў медустановах і на водаачышчальных станцыях, якія некалькі гадзін выкарыстоўвалі генератары.
Здарэнне выклікала новую хвалю дыскусій у сацсетках аб неабходнасці мадэрнізацыі інфраструктуры Шры-Ланкі. Інакш прагназуюцца новыя адключэнні. У 2022-м яны адбываліся рэгулярна праз недахоп грошай на паліва.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.