“Мама, я не зігую”: як змагары з фашыстамі самі імі сталі — стрым з Марозавым
Пра імперскія амбіцыі Крамля, задаволіць якія немагчыма без далучэння да Расіі Украіны і Беларусі, напісана шмат. Як і пра настроі ў расійскім грамадстве, якое хоча вайны і якому вельмі хочацца даказаць Захаду, што яно “можа паўтарыць”. Але галоўнае, што ў расіян пакуль атрымалася паўтарыць, — шлях Германіі да нацызму, усталяванне ў краіне фашысцкага рэжыму і здзяйсненне злачынстваў супраць мірнага насельніцтва іншай краіны.
Амбіцыі Крамля змянілі расійскае грамадства ці кіраўнікі Расіі адказваюць на запыт расіян? Якая роля ў гэтых працэсах расійскай прапаганды і ці атрымаецца ў яе “адыграць назад”? Ці стане Беларусь ахвярай вайны Расіі і Украіны? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітолаг, выкладчык Карлавага ўніверсітэта, эксперт iSANS Аляксандр Марозаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.