Маральнасць выбару і рок-н-рол: турма і эміграцыя ці поспех і аншлагі — эфір

Дзяніс Дудзінскі / Еўрарадыё

Дзяніс Дудзінскі / Еўрарадыё

Музыкам гурта Тор-бэнд пакінулі без зменаў вынесены раней прысуд — іх апеляцыйная скарга не была задаволеная. Карнікі з ГУБАЗІКа выклалі чарговае відэа з затрыманымі музыкамі гурта Nizkiz і пагражаюць ім зняволеннем на тэрмін ў 5 гадоў. Спявачку Мэрыем Герасіменку, асуджананую на 3 гады “хатняй хіміі” за выкананне песні ўкраінскага гурта “Океан Ельзи”, дзякуючы намаганням BYSOL эвакуявалі з Беларусі. І акурат у гэты час фронтмэн гурта “Саша і Сірожа”, беларускі мастак Аляксей Хацкевіч, анансаваў выступ ў Маскве на дзень уварвання ва Украіну акупацыйных расійскіх войскаў.

Што адбываецца з беларускай культурай і ў прыватнасці з музыкай сёння і ці існуе для творцы пытанне “маральнасці выбару”? Чым мусіць кіравацца сёння творчы чалавек — імкненнем любымі сродкамі данесці сваю творчасць да людзей ці ёсць шляхі непрымальныя? Ці існуе для “чыстай творчасці” тэма палітычнай кан’юнктуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае музыкант, шоўмэн, тэлевядоўца Дзяніс Дудзінскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі