Маразы ў Беларусі затрымаюцца на выходныя

Маразы ў Беларусі затрымаюцца на выходныя

У суботу, 1 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, уначы з праясненнямі, паведамяе Белгідрамет

Уначы па паўднёвым усходзе, зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны снег, месцамі слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны. 

Уначы прагназуецца 7-13 градусаў марозу, пры праясненнях да 14-16 ніжэй за нуль. Удзень будзе -3...-9.

2 снежня ўначы на большай частцы, а ўдзень месцамі (пераважна па ўсходзе краіны) пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны. 

Уначы слупок тэрмометра пакажа 6-11 са знакам "мінус", па захадзе пры праясненнях да 13 градусаў марозу. Удзень будзе 1-7 ніжэй за нуль, па захадзе — ад нуля да +1.

Цяплець пачне ў панядзелак, 3 снежня. Уначы па захадзе краіны, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, які зранку і ўдзень будзе пераходзіць у дождж. Месцамі прагназуецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, днём парывісты. 

Уначы чакаецца ад нуля да -7 градусаў, па ўсходзе — 8-12 марозу. Удзень прагназуецца ад -4 па ўсходзе да +4 па захадзе Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі