Марцін Шульц запатрабаваў ад Расіі раскрыць "чорны спіс" еўрадэпутатаў

З такой заявай старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц выступіў у сераду, 1 кастрычніка, перадае РБК. У лісце на імя амбасадара Расіі ў ЕС Уладзіміра Чыжова Шульц указаў, што "ЕС паслядоўна і празрыста наклаў і апублікаваў персанальныя санкцыі ў дачыненні да некаторых расійскіх чыноўнікаў за іх ролю ў незаконнай анэксіі Крыма і дэстабілізацыі ўсходняй Украіны". Расія ж прыняла абмежавальныя меры "ў адвольным парадку", не абгрунтаваўшы іх прыняццё, лічыць старшыня Еўрапарламенту. 

Шульц накіраваў запыт пасля таго, як расійскія ўлады не пусцілі камісара ЕС Рэбеку Хармс на тэрыторыю РФ. Лідарка фракцыі "зялёных" у Еўрапарламенце планавала наведаць суд па справе ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі. 

Фота — 112.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі