Марка Цукерберга абвясцілі богам у новай рэлігіі
Жыхар Каліфорніі вырашыў стварыць сваю рэлігію, пабудаваўшы яе вакол Facebook.
Гендырэктара сацыяльнай сеткі Марка Цукерберга ён "прызначыў" на пасаду вярхоўнага боства, паведамляе ТСН.
Развіццё рэлігіі па першым часе запланавана паводле мадэлі звычайнага стартапа, які павінен прыцягнуць прыхільнікаў і інвестараў. Як адзначае сам "прарок", у выпадку поспеху людзі, якія ўклалі ў праект свае ідэі і сродкі, могуць разлічваць на долю ў прыбытку.
Сама рэлігія з'яўляецца сімбіёзам кадравага складу топ-менеджменту Facebook, антычнай міфалогіі і анімэ. Паводле задумкі стваральніка, гэта дазволіць стварыць развітую сістэму багоў, бостваў, паўбагоў і герояў. Яны будуць адказваць за розныя аспекты зносін у сацыяльнай сетцы. У перспектыве гэта дазволіць зарабляць грошы на продажы коміксаў і кніг.
Фота — migom.by