Маршрутны перавозчык “Полацкі экспрэс” спыніў працу

Маршрутны перавозчык “Полацкі экспрэс” спыніў працу

Буйны маршрутны перавозчык “Полацкі экспрэс” спыніў працу. З 1 кастрычніка кампанія адмяніла паездкі паміж Полацкам і Мінскам.

На сайте “Полацкага экспрэса” паведамляецца, што перавозчык спыняе працу часова. Калі адновяцца паездкі ў сталіцу і назад, не гаворыцца.

Галоўнай прычынай крызісу кампанія называе прапанаваныя ўмовы супрацоўніцтва з “Мінскаблпасажыртрансам”.

“Многія пункты дамовы не толькі ўшчамляюць інтарэсы нашага прадпрыемства, але і маюць кабальныя прыкметы, выяўленыя ва ўключэнні ў дамову пунктаў, якія супярэчаць існуючаму заканадаўству, спагнанні аплаты за паслугі, якія павінен аплачваць заказчык, уключэнне пунктаў, якія ўшчамляюць канстытуцыйныя правы, а менавіта пазбаўленне магчымасці адстойваць свае правы па гэтай дамове ў судовым парадку”, — гаворыцца ў заяве перавозчыка.

 

Маршрутны перавозчык “Полацкі экспрэс” спыніў працу
Скрыншот з сайта "Полацкі экспрэс"

У  другой палове верасня “Полацкі экспрэс” накіраваў аператару пратакол рознагалоссяў, але  адказу ад “Мінскаблпасажыртранса” не атрымаў. Звязацца з кіраўніцтвам кампаніі ў Еўрарадыё не атрымалася. Тэлефоны кампаніі не адказваюць.

Праблемы ў “Полацкага экспрэса” пачаліся некалькі тыдняў таму. У канцы верасня перавозчык паведаміў, што прыпыніў браніраванне квіткоў на кастрычнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі