Мартэн Фуркад перамог у спрынце на заключным этапе Кубка свету па біятлоне
Французскі біятланіст Мартэн Фуркад перамог у спрынце на заключным этапе Кубка свету, які праходзіць у расійскай Цюмені. Дыстанцыю ў 10 км ён пераадолеў за 25 хвілінаў 49,0 сек. (0+0). Фуркад трымае лідарства агульнага заліку Кубка свету.
Другое месца ў спрынце заняў таксама француз Сімон Дэсцье, які саступіў лідару 33,2 сек. (0+0). Трэцюю прыступку п'едэсталу заняў шведскі біятланіст Фрэдрык Ліндстрэм: ён прыйшоў на 33,5 сек. пазней за Фуркада (0+0).
Найлепшым у беларускай зборнай стаў Сяргей Бачарнікаў, які заняў 30-е месца. Максім Варабей фінішаваў 36-м, Антон Смольскі — 41-м, а Раман Ялётнаў — 64-м.
Заўтра на дзявятым этапе Кубка свету па біятлону пройдзе жаночы спрынт. Старт гонкі — у 16.45.
As for the individual globe, there won't be any battle for the custody of the precious trophy, we got @martinfkde and @7ohannesbo one each here in #TMN18 Their happiness is live on https://t.co/Z1cUg2llYh pic.twitter.com/sy4OeYmsfm
— IBU World Cup (@IBU_WC) March 22, 2018