Марыяна Шчоткіна фарбавала лавачкі ў Парку камянёў у Мінску
14 красавіка намесніца старшыні Савета Рэспублікі Марыяна Шчоткіна прыняла ўдзел у экалагічнай акцыі "Упарадкуем малую радзіму!", паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі.
У акцыі таксама ўдзельнічалі старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзімір Панцюхоў і чалец пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярына Дулава. Таксама на фотаздымках з акцыі можна заўважыць дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Уладзіміра Пракапцова.
Удзельнікі акцыі упарадкоўвалі помнік прыроды рэспубліканскага значэння "Парк камянёў" у мінскім мікрараёне Уручча. У прыватнасці, Шчоткіна фарбавала лавачкі ў парку. Нагадаем, што раней яна ўзначальвала Міністэрства працы.
Акцыя прымеркаваная да Года малой радзімы.