Масавыя беспарадкі ў Марселі з удзелам расійскіх і англійскіх фанатаў (фота)
Фанаты зборных Англіі і Расіі па футболе зладзілі сапраўдную бойню на вуліцах французскага Марселя, дзе 11 чэрвеня прайшоў матч паміж камандамі дзвюх краін. Патасоўкі здараліся цягам сутак напярэдадні гульні. Потым фанаты адзначыліся і на стадыёне, пасля матчу.
У шматлікіх вулічных бойках і ў сутычцы на стадыёне ўдзельнічалі сотні чалавек. Каля 30 чалавек пацярпела, у чацвярых сур’ёзныя раненні. Адзін з фанатаў англійскай зборнай у крытычным стане.
Паколькі інцыдэнт на стадыёне справакавалі расіяне, УЕФА можа пакараць іх штрафам. Таксама будуць раглядацца паводзіны фанатаў перад матчам.
Нагадаем, што Англія і Расія згулялі з лікам 1:1.