Масавыя пратэсты і акцыі салідарнасці ў Беларусі — АНЛАЙН
Масавая акцыя салідарнасці ў Беларусі / Еўрарадыё
У Беларусі працягваюцца акцыі пратэсту супраць гвалту з боку сілавікоў і салідарнасці з пратэстоўцамі.
З 9-га па ўсёй краіне людзі выходзяць на масавыя акцыі пратэсту. Яны патрабуюць спыніць гвалт у дачыненні да мітынгоўцаў, правесці сумленны пералік галасоў і адпусціць затрыманых. Асобныя акцыі салідарнасці ладзяць медыкі, будаўнікі, рабочыя дзяржаўных прадпрыемстваў.
13 жніўня на акцыі салідарнасці і пратэсту выйшлі рабочыя "Гроднажылбуда", "БелАЗа", "Белмедпрэпаратаў" і іншыя. Масавая акцыя жанчын праводзіцца ў цэнтры Мінска, у ёй удзельнічае некалькі тысяч чалавек. Усе акцыі выключна мірныя. Пакуль сілавікі не ўмешваюцца і не праводзяць затрыманняў або разгонаў.
Еўрарадыё сочыць за падзеямі ў краіне і будзе інфармаваць вас пра ўсё, што адбываецца, у сваім анлайне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.