Масавыя суды за паслявыбарчыя пратэсты працягваюцца ў Брэсце

Пратэсты ў Брэсце

Пратэсты ў Брэсце / "Бінокль"

Чарговы масавы суд за паслявыбарчыя пратэсты 2020 года пачаўся 1 кастрычніка ў Брэсце, піша праваабарончы цэнтр "Вясна".

Абвінавачанымі ў судзе Ленінскага раёна Брэста выступаюць пяць чалавек. Эльвіру Ламанос, Аляксандра Пратасюка, Таццяну Бандарук, Аляксея Мартынава, Вячаслава Грабінскага вінавацяць паводле "народнага" артыкула — ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Справу разглядае суддзя Аляксандр Семянчук.

У Брэсце масавыя суды за паслявыбарчыя пратэсты 2020 года не рэдкасць: там ужо судзілі некалькі груп, абвінавачаных паводле "народнага" артыкула КК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі